Чаканні аўтаўладальнікаў не спраўдзіліся: існы парадак збору дарожнага падатку ў бліжэйшы час не зменіцца


Прапанова Мінфіну пра адвязванне ад тэхагляду дзяржаўнай мыты на допуск да дарожнага руху не атрымала ўзгаднення. Пра гэта паведаміў намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, піша TUT.BY.

«Прапанову ўнеслі кіраўніку дзяржавы, але яе не падтрымалі», – сказаў Дзмітрый Кійко.

Паводле яго словаў, цяпер разглядаецца магчымасць уключэння мыты ў кошт паліва, супраць чаго раней пярэчыла Міністэрства фінансаў. З высокай доляй верагоднасці да канца году існы парадак збірання дарожнага збору не зменіцца.

Hавiны
Улады не спяшаюцца адвязваць дарожны збор ад тэхагляду
2019.04.08 09:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў