Бюджэтнікам зноў змяняюць умовы аплаты працы

Савет Міністраў зацвердзіў новую тарыфная сетку і базавую стаўку для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацыяў. Змены закрануць таксама арганізацыі, якія атрымліваюць субсідыі, а працаўнікі такіх прадпыремстваў таксама паводле аплаты працы лічацца бюджэтнікамі.

Паводле пастановы, як паведамляе прэсавая служба Саўміну, базавая стаўка ў нашай краіне вызначаецца ў памеры 180 рублёў.

Міністэрству працы і сацыяльнай абароны да 1 чэрвеня 2019 году неабходна вызначыць умовы аплаты працы работнікаў дзяржаўных органаў, якія не з’яўляюцца дзяржаўнымі служачымі і вайскоўцамі, супрацоўнікамі ваенізаваных арганізацыяў, якія маюць спецыяльныя званні, за выключэннем работнікаў, якія ажыццяўляюць забеспячэнне дзейнасці і тэхнічнае абслугоўванне дзяржаўных органаў, і работнікаў Дэпартаменту па гуманітарнай дзейнасці кіраўніцтва справамі кіраўніка краіны, якія не зʼяўляюцца дзяржаўнымі службоўцамі.

Дакумент прыняты ў мэтах выканання ўказу кіраўніка Беларусі ад 18 студзеня 2019 г. № 27 «Аб аплаце працы працаўнікоў бюджэтных арганізацыяў».

Асноўныя палажэнні пастановы ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2020 году.

Эканаміст: «Заробак меншы, чым 1000 рублёў – гэта жабрацтва»

СК, belsat.eu

Hавiны