Бюджэт пражыткавага мінімуму ў Беларусі павысяць на 7,3 рублёў


Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на перыяд з 1 траўня па 31 ліпеня зацвердзіла новыя памеры бюджэту пражыткавага мінімуму ў Беларусі.

Як паведамляе міністэрства, бюджэт пражыткавага мінімуму (БПМ) ў сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры 224 рублёў 2 капеек, што на 3,3% вышэй у параўнанні з тым, які дзейнічаў з 1 лютага па 30 красавіка 2019 года. У гэты перыяд БПМ складаў 216,9 рублёў.

Памеры бюджэту пражыткавага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах складуць:

  • у сярэднім на душу насельніцтва – 224 беларускіх рублі 2 капейкі;
  • працаздольнае насельніцтва – 249 беларускіх рублёў 98 капеек;
  • пенсіянеры – 171 беларускі рубель 38 капеек;
  • студэнты – 216 беларускіх рублёў 97 капеек;
  • дзеці ва ўзросце да трох гадоў – 143 беларускіх рубля 9 капеек;
  • дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў – 197 беларускіх рублёў 42 капейкі;
  • дзеці ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў – 242 беларускіх рубля 90 капеек.
Hавiны
У Беларусі з 1 траўня павялічацца пенсіі
2019.04.24 12:30

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў