Бюджэт Менску фармуюць больш чым на палову прадпрымальнікі


Недзяржаўны сектар эканомікі па стане на 1 снежня бягучага году забяспечыў каля 70,1 % паступленняў у бюджэт сталіцы. Пры гэтым уклад арганізацыяў недзяржаўнага сектару склаў каля 65,3 %.

Усяго ў Менску на сённяшні дзень налічваецца каля 129,5 тысячаў суб’ектаў недзяржаўнага сектару эканомікі, у той час як колькасць арганізацыяў дзяржаўнага сектару склала ўсяго толькі 2,6 тысячаў. Гэтымі падаткаплацельшчыкамі было ўнесена ў бюджэт плацяжоў на суму ў 7674,1 мільёнаў і 3423,3 мільёнаў рублёў адпаведна.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў