Былы прэзідэнт ЗША Барак Оўбама і яго жонка Мішэль сталі лідарамі «рэйтынгу захаплення»


У ЗША па выніках 2018 года 19 % апытаных захапляюцца Баракам Оўбамам, яшчэ 15 % рэспандэнтаў захапляюцца яго жонкай Мішэль. Такім чынам былы прэзідэнт краіны і яго жонка ўзначалілі сёлетні рэйтынг, паведамляе Gallup.

Адметна, што Мішэль Оўбама ўпершыню за 17 гадоў абагнала ў гэтым рэйтынгу экс-дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан, якая на працягу некалькіх гадоў запар займала першы радок. Па выніках 2018 года Клінтан размясцілася толькі на трэцім радку рэйтынгу. Яе таксама апярэдзіла вядомая амерыканская акторка і тэлевядоўца Опра Уінфры.

Паводле даследавання пасля Оўбамы другое месца заняў дзейсны кіраўнік ЗША Дональд Трамп 13 %. Трэцяе месца ў былога амерыканскага прэзідэнта Джорджа Буш-малодшага і папы рымскага Францішка, імі захапляюцца 2 % апытаных.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў