Былы лідар «ДНР» стаў мэрам расейскага гораду Эліста

Дэпутаты Элістынскага гарадскога сходу ў Калмыкіі абралі новым кіраўніком адміністрацыі Дзмітрыя Трапезнікава, які раней быў адным з лідараў групоўкі «ДНР». Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Кандыдатуру Трапезнікава прапанаваў кіраўнік Калмыкіі Бату Хасікаў.

Дзмітрый Трапезнікаў. Фота – ntv.ru

Трапезнікаў нарадзіўся ў расейскім Краснадары ў 1981 годзе. Разам з сям’ёй пераеехаў у Данецк яшчэ ў часы СССР. У 2000-х быў топ-менеджарам у шэрагу бізнес-структураў. Са снежня 2014 года займаў кіроўныя пасады ў адміністрацыі лідара групоўкі «ДНР», з красавіка 2016-га быў віцэ-прэмʼерам ураду «ДНР». Пасля забойства лідара «ДНР» Аляксандра Захарчанкі з 31 жніўня па 7 верасня 2018 года выконваў абавязкі кіраўніка групоўкі.

Ва Украіне «ДНР» афіцыйна прызнаная тэрарыстычнай групоўкай.

Чэргі па бульбу і лідары, якія «нічому не вераць». Як прайшлі выбары ў «ДНР» і «ЛНР»

ІІ belsat.eu

Hавiны