«Было шмат пытанняў». Лукашэнка зняў Шорца


Старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац адхілены ад пасады. Новым кіраўніком сталіцы прызначаны Анатоль Сівак, да гэтага часу ён займаў пасаду міністра транспарту і камунікацыяў.

У мяне вельмі шмат прэтэнзіяў і вельмі шмат пытанняў не толькі да былога кіраўніцтва (Менгарвыканкаму – belsat.eu) на чале з Шорцам, але і да самых чальцоў выканкаму – работнікаў апарату, – адзначыў Лукашэнка, каментуючы прызначэнне новага кіраўніка Менску.

Аляксандр Лукашэнка і Анатоль Сівак. Фота belta.by

Шорац адхілены ад пасады з фармулёўкай «аб пераводзе на другую пасаду». Ён кіраваў Менгарвыканкамам з лістапада 2014 года. Напярэдадні Лукашэнка заявіў, што загадаў надзець кайданкі на кіраўніцтва Цэнтральнага раёну Менску, якое было датычнае да махінацыяў з нерухомасцю.

АН, belsat.eu

 

Стужка навінаў