Бярыце наш кантэнт! Але рабіце гэта з павагаю


Многія беларускія і замежныя медыя карыстаюцца з кантэнту «Белсату». Мы не супраць, але настойліва просім прытрымлівацца добрага тону і правілаў выкарыстання матэрыялаў.

Правілы выкарыстання матэрыялаў «Белсату»

Тэкст

Выкарыстанне матэрыялу магчымае толькі пры ўмове размяшчэння гіперлінку ў першым абзацы тэксту з фармулёўкаю «Як паведамляе «Белсат». Лінк не можа мець атрыбуту «nofollow», або падобных параметраў, якія робяць немагчымай індэксацыю. Пры поўным перадруку абвязковае ўказанне Імя і прозвічша аўтара, або ягоных ініцыялаў, як у першакрыніцы публікацыі.

Відэа

Кацярына Андрэева падчас стрыму з “марша недармаедаў”

Відэа «Белсату» можна змяшчаць на іншых сайтах, размяшчаючы HTML код-плэера «Белсату» з пазнакаю «Відэа тэлеканалу «Белсат». Спампоўваць відэа і размяшчаць на плэерах іншых сайтаў ці на каналах «YouTube» забараняецца.

Цытаваць відэа «Белсату» ў іншых відэаматэрыялах можна, выкарыстоўваючы да 30 секундаў у шырэйшым кантэксце, не прыкрываючы лагатыпу «Белсату» і падпісваючы на відэа: «відэа «Белсат». У апісанні да відэа неабходна размяшчаць гіперлінк на цытаваны матэрыял.

Фота

Фотаздымкі «Белсату» можна выкарыстоўваць пры ўмове захавання лагатыпу, а ў апісанні фота і ў першым абзацы тэксту даваць фармулёўку «фота belsat.eu» і размяшчаць гіперлінк на арыгінал матэрыялу. Лінк не можа мець атрыбуту «nofollow», або падобных параметраў, якія робяць немагчымым індэксацыю.

Рэдакцыя

Стужка навінаў