7 сакавіка ў швейцарскай Жэневе адбудзецца афіцыйная цырымонія адкрыцця адной з самых прэстыжных выставачных пляцовак для вытворцаў аўтамабіляў «2019 Geneva Motor Show».
Цягам 11 дзён найбуйнейшыя аўтабрэнды зладзяць сусветныя і лакальныя прэм’еры сваіх новых аўтамабіляў. На афіцыйнай старонцы аўтасалону некалькі дзясяткаў прэмʼерных пазіцыяў. Пакуль паглядзець можна толькі на некаторыя навінкі. Belsat.eu звярнуў увагу на самыя цікавыя і прыгожыя аўтамабілі.
Bugatti у адзіным экзэмпляры
Напрыклад, на французскае спартовае аўто La Voiture Noire за 11 млн еўраў ад кампаніі Bugatti. Аўтамабіль быў зроблены з нагоды 110-й гадавіны заснавання кампаніі. Аўтамабіль ужо прадалі, а пакупнік пажадаў застацца невядомым.
Aurus Senat
Расейскі дзяржаўны навуковы цэнтр «НАМИ» прывёз у Жэневу Aurus Senat. На такім аўто цяпер ездзіць прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Aurus выпускаецца ў чатырох версіях – седан, лімузін, джып і мінівэн.
Lexus RC F
Ami-one Citroën
Porsche 911 Carrera 4S
Nissan IMQ
Lamborghini Huracan EVO Spyder
El-rickshaw
ЮВ, belsat.eu