Будзе паліць няшчадна: прагноз надвор'я на 20-22 чэрвеня


Паводле «Белгідрамету», 20 чэрвеня ў Беларусі чакаецца спёка.

Максімальная тэмпература ўдзень +24.. +30 ° С. Па паўднёвым усходзе месцамі да +32 ° С.

21-22 чэрвеня надворʼе ў краіне будуць вызначаць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы.

21 чэрвеня тэмпература паветра ноччу складзе +15.. + 21 ° С, удзень будзе +22.. + 29 ° С, па паўднёвым усходзе +30.. +33 ° С.

22 чэрвеня чакаецца воблачнае надворʼе, але спёка не спадзе. Па паўночным захадзе прагназуецца да +21 ° С. А па паўднёвым усходзе краіны да +33 ° С

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў