Брытанія накіравала эсмінец у Персідскую затоку на фоне абвастрэння стасункаў з Іранам


Эскадраны мінаносец «Duncan» выправіўся у Персідскую затоку, каб ахоўваць брытанскія караблі ў сувязі з абвастрэннем стасункаў паміж Лонданам і Тэгеранам. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Узровень пагрозы для брытанскіх судоў у Персідскай затоцы ўзняты да крытычнага пасля спробы перахопу брытанскага танкера іранскімі баявымі катарамі. 10 ліпеня некалькі катараў, якія, мяркуючы па ўсім, належаць Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі, наблізіліся да брытанскага танкеру «British Heritage», калі ён выходзіў з Персідскай затоцы і набліжаўся да Армузскай пратокі.

Брытанскаму вайсковаму караблю, што суправаджаў танкер, прыйшлося заняць пазіцыю паміж суднам і нападнікамі, і накіраваць сваю зброю на іранскія катары, пасля чаго тыя разгарнуліся. Ніводнага стрэлу зроблена не было.

Тым часам Тэгеран зноў патрабуе вызваліць нафтавы танкер «Грэйс 1», затрыманы 4 ліпеня Гібралтарам пры дапамозе брытанскіх марскіх пяхотнікаў за парушэнне санкцыяў ЕЗ супраць Сірыі.

  • Нагадаем, улады Гібралтару, заморскай тэрыторыі Вялікай Брытаніі, мяркуюць, што танкер «Грэйс 1» перавозіў сырую нафту на нафтаперапрацоўчы завод у Сірыі ў парушэнне санкцыяў, уведзеных ЕЗ і ЗША.
  • Іранскі бок назваў затрыманне свайго судна формай пірацтва. Дарадца вярхоўнага кіраўніка Ірану Алі Хамэнэі Махен Рэзай заявіў, што Іран будзе адказваць на цкаванне без ваганняў. «Калі Брытанія не адпусціць іранскі нафтавай танкер, то доўг [іранскіх] уладаў – захапіць брытанскі танкер», – адзначыў Рэзай.
Hавiны
Трамп уводзіць санкцыі супраць лідара Ірану
2019.06.24 19:38
Стужка навінаў