Брусэль: Выбарчая рэформа палепшыць стасункі Беларусі і Еўразвязу

Прэс-сакратар Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў Мая Качыянчыч заклікала ўлады Беларусі неадкладна аднавіць працу для рэформы выбарчага заканадаўства.

Лукашэнка атрымаў «стэрыльную» Палату

У сваёй заяве прадстаўніца Еўразвязу падкрэсліла важнасць выбарчай рэформы з улікам будучых прэзідэнцкіх выбараў.

Паводле яе, гэта таксама будзе мець ключавое значэнне для поўнай рэалізацыі патэнцыялу стасункаў паміж ЕЗ і Беларуссю з апорай на станоўчы досвед супрацы апошніх трох гадоў.

Назіральнікі ад «Права выбару»: Яўка не адбылася на 5 акругах, зафіксаванае 731 парушэнне

Мінулыя парламенцкія выбары ў Беларусі Качыянчыч ахарактарызавала як тыя, што прайшлі з «агульным грэбаваннем фундаментальнымі свабодамі сходаў, асацыяцыяў і выказвання».

МГ belsat.eu

Hавiны