БРСМ правядзе ў Берасці парад вышыванак


Дзяржаўны «Дзень вышыванкі», 2 ліпеня 2018 года. Фота Ірына Арахоўская / Belsat.eu

У Берасці ў нядзелю, 30 чэрвеня, адбудзецца фестываль-парад «Вышыванка». Яго арганізатар – мясцовы БРСМ.

«Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю нацыянальных традыцый, пашырэнне духоўнай спадчыны беларусаў, захаванне злучнай ніткі пакаленняў», – заяўляюць у берасцейскім БРСМ.

Каб прыняць удзел у фестывалі, неабходна апрануць вопратку ці выкарыстоўваць аксесуары з нацыянальным беларускім арнаментам.

Аб’ектыў
БРСМ зладзіў Дзень вышыванкі з півам і шашлыкамі
2018.07.02 21:29

Парад стартуе а 17.30 ад кінатэатра «Беларусь» і пройдзе па вуліцы Савецкай, Набярэжнай імя Францішка Скарыны да сцэнічнай пляцоўкі каля прычала.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў