Brexit можа быць адкладзены да 18 красавіка

Выхад Вялікай Брытаніі з Еўразвязу, які планавалася ажыццявіць 29 сакавіка, можа быць адкладзены максімум да 18 красавіка. Пра гэта заявіў старшыня Еўрапарламенту Антоньё Таяні падчас прэс-канферэнцыі на саміце ЕЗ у Бруселі.

«Я папрасіў саміт ЕЗ, каб адтэрміноўка была як мага карацей і максімум да 18 красавіка», – сказаў Антоньё Таяні.

Гэтая дата абумоўленая тым, што 18 красавіка бадай апошні дзень, калі можна арганізаваць выбары ў Еўрапарламент. У Бруселі жадаюць, каб выхад Лондану з Еўразвязу адбыўся да выбараў у Еўрапарламент.

Брытанскія дэпутаты хочуць перанесці Брэкзіт – цяпер слова за Еўразвязам

СК, belsat.eu

Hавiны