Брат калумбійскага наркабарона аб’явіў «вайну» Apple. Ён выпусціў складны смартфон

Робэрт Эскабар, родны брат калумбійскага наркабарона Пабла Эскабара, выпусціў смартфон са складаным дысплэем.

Паводле выдання Digital Trends, такім чынам Роберт Эскабар хоча перамагчы Apple і паказаць, што добрыя смартфоны могуць каштаваць менш за тысячу долараў.

Смартфон атрымаў назву Escobar Fold 1.

Escobar Fold 1 Фота: escobarinc.com

Брат наркабарона прадае гэты смартфон за $ 350. Таксама ёсць версія за $ 500. Escobar Fold 1 выйшаў серыяй у 100 000 экзэмпляраў.

Escobar Fold 1 Фота: escobarinc.com

У інтэрвʼю Digtal Trends Роберт Эскабар распавёў, што плануе «знішчыць» Apple. Ён абвінавачвае кампанію ў завышэнні коштаў на свае прылады.

  • Пабла Эскабар (1 снежня 1949 г. – 2 снежня 1993 г.) – калумбійскі наркабарон і палітычны дзеяч. Эскабар зарабіў велізарныя грошы на наркабізнесе. У 1989 годзе часопіс Forbes ацаніў ягоны маёнтак на $ 3 млрд.

ЮВ belsat.eu

Hавiны