БПЦ дазволіла вернікам прымаць удзел у агульнацаркоўных малітвах у рэжыме онлайн

Сінод Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ) распаўсюдзіў адмысловую заяву ў сувязі з эпідэміяй каронавіруса. Тэкст заявы апублікаваны на сайце БПЦ.

У заяве Сінода адзначаецца, што «на нашу зямлю прыйшло выпрабаванне – каронавірусная інфекцыя», і БПЦ «моліцца аб тым, каб Гасподзь адвёў бяду ад народа Беларусі».

БПЦ заклікае людзей «згуртавацца, аб’яднаць сілы, забыцца пра дробязныя сваркі, дараваць адзін аднаму крыўды».

«Тыя, хто цяпер свядома спрыяюць нагнятанні панікі, распаўсюджваючы сумнеўную інфармацыю пра вірус і здабываючы з гэтага сваю карыслівую выгаду, здзяйсняюць злачынства перад людзьмі і Богам», – гаворыцца ў заяве.

Сінод БПЦ адзначаюць, што «праваслаўныя хрысціяне павінны служыць грамадству прыкладам здаровага сэнсу і сацыяльнай адказнасці». Таму БПЦ заклікае святароў строга прытрымлівацца санітарных нормаў, а людзей, якія выявілі ў сябе ці сваіх блізкіх сімптомы віруснай інфекцыі, устрымацца ад удзелу ў грамадскіх набажэнствах.

«Вернікам, якія дзеля клопату пра здароўе блізкіх пераходзяць на рэжым самаізаляцыі і ў сувязі з гэтым прыпыняюць свой удзел у грамадскіх набажэнствах на час эпідэміі, такія паводзіны не залічваецца ў грэх. Царква нагадвае, што ў электронных СМІ арганізаваны онлайн-трансляцыі набажэнстваў. Кожны жадаючы можа далучыцца да прагляду і, тым самым, прыняць удзел у агульнацаркоўнай малітве», – падкрэсліваецца ў заяве Сіноду.

БПЦ таксама настойліва рэкамендуе ў дні царкоўных святаў Вербнай нядзелі і Вялікадня асвячэнне вербаў і велікоднай ежы здзяйсняць выключна на прыхрамавых тэрыторыях пад адкрытым небам.

«Можна нават устрымацца ад цалавання святыняў». Кіраўнік БПЦ патлумачыў, што рабіць ва ўмовах распаўсюду COVID-19

ІІ belsat.eu

Hавiны