БПЦ адкрыла ў Маскве курсы беларускай мовы


Храм вялікапакутніцы Ірыны ў Маскве.
Фота: храм-ирины.рф

У Маскве пры праваслаўным храме вялікапакутніцы Ірыны, у якім месціцца прадстаўніцтва Беларускага Экзархату РПЦ, будуць вывучаць беларускую мову.

Наведваць заняткі могуць дарослыя і дзеці ад 14 гадоў, паведамляе Church.by.

Праграма заняткаў уключае агульныя звесткі пра Беларусь, знаёмства з алфавітам, фанетыкай і граматыкай беларускай мовы, мовазнаўчы аналіз Бібліі, азнаямленне з беларускай літаратурай.

Заняткі будуць праходзіць штонядзелю з 12.30 да 14.30. Выкладаць будзе выпускнік Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэту Алег Жданаў.

Hавiны
Мітрапаліт Павел так і не пачаў вывучаць беларускую мову
2019.07.25 21:46

Царква знаходзіцца каля станцыі метро «Баўманская» на вуліцы Фрыдрыха Энгельска, 38.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў