Больш за тысячу ўкраінскіх жаўнераў, якія ваявалі на Данбасе, скончылі жыццё самагубствам


Пра гэта паведаміў кіраўнік Камітэту Вярхоўнай Рады Украіны па справах ветэранаў, удзельнікаў баявых дзеянняў, удзельнікаў антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) ды людзей з інваліднасцю Аляксандр Трацякоў.

Паводле Трацякова, «ва Украіне ўжо больш за тысячу людзей, якія ваявалі нядаўна ў АТА і скончылі жыццё суіцыдам».

Трацякоў (былы вайсковец) падкрэсліў, што «гэтая вайна ў корані адрозніваецца ад вайны, якая была ў Афганістане», дзе ўжывалася стралковая зброя, а «на гэтай вайне ўжываецца артылерыйская».

«І натуральна, усе псіхалагічныя траўмы звязаныя больш з гэтым. А гэта яшчэ цяжэй для салдатаў. Шмат у каго ёсць кантузіі», – заявіў Камітэту па справах ветэранаў.

Па стане на 2 красавіка колькасць удзельнікаў АТА складае 329 500 чалавек, а сярэдні ўзрост ветэранаў – 35 гадоў.

Раней галоўны вайсковы пракурор Украіны Анатоль Маціос паведаміў, што большасць самагубцаў у войску – хлопцы 1995-1998 гадоў нараджэння.

ЮВ, belsat.eu, паводле unian.net

Стужка навінаў