Больш за два дзясяткі чалавек судзяць сёння за акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй

У Менску і рэгіёнаў сёння зноў масава судзяць удзельнікай акцыяў у абарону незалежнасці Беларусі. Напярэдадні, 9 студзеня, агульная сума прысуджаных штрафаў перавысіла $ 15 тысяч, паведамляе spring96.org.

У судзе Першамайскага раёну намесніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага і лідара руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча аштрафавалі на 30 базавых велічынь (810 рублёў) кожнага. Столькі ж далі актывістам Галіне Лагацкай і Андрэю Рогаву. Ніну Багінскую пакаралі штрафам у 50 базавых велічынь (1350 рублёў). Справу журналісткі Дзіяны Серадзюк адправілі на дапрацоўку.

BY_Help распачынае збор сродкаў на аплату штрафаў за акцыі супраць інтэграцыі

У судзе Партызанскага раёну намесніка старшыні Партыі БНФ Ігара Лялькова аштрафавалі на 810 рублёў, актывістку Ганну Шапуцька на 540 рублёў, Святлану Каваленка – на 1350 рублёў.

У судзе Ленінскага раёну актывіста «Моладзевага блоку» Данілу Лаўрэцкага аштрафавалі на 810 рублёў.

Самый дорогой за все время существования Беларуси хоровод❗️Данила Лаврецкий получил штраф 810 рублей за хоровод вокруг…

Opublikowany przez Правовая инициатива Piątek, 10 stycznia 2020

Агулам сёння адбудзецца больш за два дзясяткі адміністратыўных працэсаў.

Нагадаем, 7, 8, 20, 21 і 29 снежня ў Менску праходзілі акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй. Акцыі адбываліся мірна і без затрыманняў, аднак пасля іх удзельнікаў пачалі масава прыцягваць да адміністратыўнай адказнасці. Сустаршыню БХД Паўла Севярынца, які ініцыяваў акцыі абарону незалежнасці, а таксама шэраг актывістаў затрымалі і пакаралі адміністратыўным арыштам. Дзясяткі чалавек былі аштрафаваныя.

Блогер Шэры Кот застаўся ў ІЧУ – яго пакаралі новым арыштам

ІІ belsat.eu

Hавiны