Больш за 90 чалавек загінулі ў выніку тэракту ў Самалі


Вынікі выбуху ў Магадышу.
Фота: FEISAL OMAR / Reuters / Forum

28 снежня ў афрыканскім Самалі адбыўся тэракт, ахвярамі якога сталі амаль 100 чалавек.

Як паведамляе ў Twitter дэпутат самалійскага парламенту Абдырызак Мухамэд, у выніку выбуху ў Магадышу загінулі 17 паліцыянтаў, 73 цывільныя жыхары ды 4 замежнікі.

Паводле Associated Press, замінаваны аўтамабіль узарваўся на загружаным пункце пропуску раніцай. Яго мэтай, на думку паліцыі, была падатковая служба.

Адказнасць за тэракт пакуль ніхто не ўзяў. Звычайна за падобнымі акцыямі стаіць арганізацыя «Аш-Шабаб», звязаная з «Аль-Каідай», піша Reuters.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў