Больш за 800 фур загрузлі на мяжы Беларусі і ЕЗ


Транспартны калапс, звязаны з перасячэннем вялікагрузнымі аўтамабілямі мяжы Беларусі з краінамі Еўрапейскага Звязу, захоўваецца 29 сакавіка. Пра гэта сведчаць дадзеныя Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Па стане на 10:00, у чарзе на выезд у Літву стаяць больш за 600 фур, у тым ліку больш за 250 у «Каменным Логу», больш за 160 – у «Прывалцы», больш за 100 – у «Катлоўцы» і больш за 90 – у «Беняконях».

Hавiны
Беларусь не мае жадання ўступаць у ЕЗ. Пакуль…
2019.03.28 14:57

Яшчэ больш за 210 грузавікоў стаяць у чэргах у пункце пропуска «Грыгораўшчына», каб выехаць у Латвію.

А вось на мяжы з Польшчай толькі чэргаў няма.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў