Больш за 65% галасоў. Севярынец разгромна перамог на праймерыз у Віцебску


7 сакавіка Віцебск стаў другім горадам у Беларусі, дзе прайшла рэгіянальная сустрэча па вылучэнні адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад аб’яднанай апазіцыі.

Удзел у галасаванні пасля выступу ўдзельнікаў праймерыз узяў 101 чалавек. З іх 66, або больш за 65 %, прагаласавалі ў падтрыманне сустаршыні аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца, паведамілі ў БХД.

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў і старшыня «Руху за свабоду» Юрась Губарэвіч набралі па 15 галасоў. За намесніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча прагаласавалі 4 чалавекі, за самавылучэнку, сустаршыню БХД Вольгу Кавалькову галасоў не аддаў ніхто.

Адзін бюлетэнь быў прызнаны несапраўдным.

Hавiны
Перамогу на праймерыз у Гарадку атрымаў Губарэвіч
2020.03.07 07:06

За два дні ў Паўла Севярынца 69 галасоў, Юрася Губарэвіча – 19, Мікалая Казлова – 15, Аляксея Янукевіча – 5. У Вольгі Кавальковай галасоў няма.

Таксама 7 сакавіка праймерыз пройдуць у Наваполацку, а 8 сакавіка – у Паставах, Шаркаўшчыне і Мёрах.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў