Больш за 63,5 тысячы інфікаваных. Мінздароўя апублікавала новыя звесткі наконт сітуацыі з COVID-19


Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 423 смерці пацыентаў з COVID-19.

Па стане на 5 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 63 554 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 284 чалавекі.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 423 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 418 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 5 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 50 871 пацыент (+ 202).

Агулам было праведзена 1 068 029 тэстаў на COVID-19, сцвярджаюць у міністэрстве. Такім чынам, станоўчымі былі каля 16,8 % усіх тэстаў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў