На ўсходзе Афганістана ў правінцыі Нангархар у мячэці прагрымеў магутны выбух. Паводле папярэдніх звестак загінулі 62 чалавекі, яшчэ больш за 100 атрымалі раненні, паведамляе Reuters.
Выбухоўка, якая знаходзілася ў будынку, прагрымела ў момант, калі вернікі чыталі малітву. «Аль-Джазіра» паведамляе, што выбухаў было нават некалькі.
62 Killed in Two Blasts in #Nangarhar Mosquehttps://t.co/pyQZxVRz7R pic.twitter.com/qveWUT0JlN
— TOLOnews (@TOLOnews) October 18, 2019
«Да гэтага часу на месцы трагедыі працуюць выратавальнікі. Магчыма, што колькасць ахвяраў будзе большай», – сказаў Сахраб Кадэры, сябра правінцыйнай рады ў Нангархары.
Афганскія ўлады лічаць, што выбух учынілі ісламісты «Талібан».
СК belsat.eu