Больш за 355 тысячаў пацыентаў у свеце памерлі ад каронавірусу


У свеце медыкі зарэгістравалі 5 693 066 інфікаваных каронавірусам. Такія звесткі па стане на раніцу 28 траўня агучвае ўніверсітэт Джонса Хопкінса.

Ахвярамі інфекцыі COVID-19 у свеце сталі 355 653 асобаў. Найбольш ахвяраў каронавірусу ў ЗША. Тут ужо зарэгістравана больш за 100 тысячаў памерлых. Медыкі выявілі 1 699 933 інфікаваных.

У Бразіліі колькасць заражэнняў вырасла да 411 821. У Расеі – 370 680. Агулам у свеце медыкі выявілі 5 693 066 інфікаваных каронавірусам.

Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра 38 956 выпадкаў каронавіруса ў Беларусі. Афіцыйна ў краіне памерлі 214 пацыентаў.

Hавiны
Праз пагаршэнне сітуацыі з COVID-19 у Іўеўскім раёне ўвялі абавязковае нашэнне масак
2020.05.27 22:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў