Па стане на раніцу 13 красавіка ў свеце зарэгістравана 1 850 220 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 114 215 пацыентаў з COVID-19 памерлі. Пра гэта сведчаць дадзеныя Універсітэту Джонза Гопкінза.
На першым месце па колькасці інфікаваных знаходзяцца ЗША – у гэтай краіне пацверджаны 557 571 выпадак захворвання. Другое месца займае Іспанія (захварэлі 166 831 чалавек), трэцяе – Італія (156 363 інфікаваных), чацвертае – Францыя (133 670), пятае – Нямеччына (127 854). шосцае – Вялікая Брытанія (85 208).
У Італіі самы высокі ўзровень смяротнасці ў свеце: ад каронавірусу загінулі 19 899 чалавекі. У Іспаніі памерлі 17 209 пацыента з COVID-19, у Францыі – 14 393, у Вялікай Брытаніі – 10 612.
Агулам у свеце зарэгістравана 1 850 220 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 114 215 пацыентаў з COVID-19 памерлі.
Па стане на 12 красавіка Міністэрства аховы здароўя паведамляла пра 2 578 зарэгістраваных выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі. 26 чалавек памерлі.
ІІ belsat.eu