БНР выступіла з заявай у справе прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі


Па выніках прызначэння тэрмінаў выбараў прэзідэнта Беларусі, а таксама пачатку вылучэння кандыдатаў, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі заяўляе, што ў Беларусі надалей няма ўмоваў для дэмакратычных выбараў.

Паводле заявы Рады БНР, у Беларусі надалей няма ўмоваў для правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў. Для вылучэння кандыдатаў, ствараюцца перашкоды. Няма ўмоваў для незалежнага кантролю і назірання за працэсам падліку галасоў.

У Радзе БНР нагадваюць, што Аляксандр Лукашэнка ня мае законнага права вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дадатковыя рызыкі для выбараў дадае пандэмія каронавірусу. З улікам гэтых чыннікаў Рада БНР заклікае ўлады Беларусі і ўсе зацікаўленыя бакі гарантаваць грамадзянам краіны дэмакратычныя правы і свабоды, стварыць перадумовы для правядзення паўнавартасных свабодных і справядлівых выбараў.

Разам з тым Рада БНР заклікае міжнародную супольнасць спрыяць дэмакратызацыі Беларусі і ажыццяўляць ціск на афіцыйныя ўлады краіны.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі заяўляе, што дэмакратычныя выбары, павага да правоў чалавека і свабода слова – гэта адзіны магчымы шлях да нацыянальнай кансалідацыі беларусаў.

СК belsat.eu

Стужка навінаў