БНФ падасць у суд на Улаховіча


Партыя БНФ збіраецца падаць у суд на вярхоўнага атамана грамадскага аб’яднання «Беларускае казацтва» Мікалая Улаховіча за параўнанне з «Ісламскай дзяржавай».

Выступаючы 6 лютага ў Менску на пазачарговым сёмым вялікім крузе казакоў, Мікалай Улаховіч, між іншага, заявіў: «Як ніколі нашай радзіме Беларусі неабходны спакой і вытрымка, а не хаос ды ілжэдэмакратыі, якія спарадзілі «ІД» на Блізкім Усходзе ці нешта да яго падобнае… Але ў нас ужо ёсць франты – БНФ, «Малады фронт», якія падобныя да «ІД», імкнуцца да каляровай рэвалюцыі ў Беларусі».

«Мы лічым такія выказванні абсалютна недапушчальнымі», – сказаў Аляксей Янукевіч.

«Відавочна, што гэта з’яўляецца часткаю расейскай прапаганды. Мы бачым, як удзельнікаў украінскай рэвалюцыі расейскія медыі і палітыкі неаднаразова называлі фашыстамі, экстрэмістамі і гэтак далей. Мы бачым, што цяпер разгортваецца інфармацыйная атака на Беларусь. Патрыятычныя беларускія сілы, якія дзейнічаюць у адпаведнасці з заканадаўствам, выключна ў нацыянальных інтарэсах Беларусі ачарняюць, навешваюць на іх ярлыкіі», – лічыць старшныя БНФ.

Таксама на вышэйзгаданым казацкім крузе Улаховіч запрапанаваў стварыць беларускае казацкае войска. З просьбай аб ягоным стварэнні казакі звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі.

Эксперты перакананыя, што Улаховіч пагражае незалежнасці Беларусі. Так, гісторык Алесь Краўцэвіч, вядоўца «Белсату», ужо заявіў, што ніякіх гістарычных каранёў казацтва на Беларусі не мае, а сённяшнія казацкія арганізацыя – «пятая калона» Расеі.

ДД

Стужка навінаў