Блогеру з Воршы прысудзілі штраф за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі

Змітра Казлова, блогера з Воршы, пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічыняў (510 рублёў) за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай масавай акцыі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Змітра Казлова, які вядзе блог «Шэры кот», затрымалі 30 лістапада. Два дні да суда ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання.

Аршанскага блогера Змітра Казлова затрымалі да суда

Акрамя таго, Змітра Казлова абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ў Менску. Блогеру інкрымінуюць удзел у пікеце каля будынку Цэнтральнай выбарчай камісіі 16 лістапада. Суд над ім меўся адбыцца 20 лістапада ў сталіцы Беларусі. Пазней блогер паведаміў, што яго выклікаюць на суд у Менск 6 снежня.

Агулам у пачатку снежня адбудзецца больш за 20 судоў над удзельнікамі акцыяў і мітынгаў.

Суд пакараў актывістаў за акцыі падчас агітацыйнай кампаніі

СК belsat.eu

Hавiны