Блогераў Уладзіміра Цыгановіча і Аляксандра Кабанава прызналі палітвязнямі

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала блогера ютуб-канала MozgON Уладзіміра Цыгановіча і берасцейскага блогера Аляксандра Кабанава палітычнымі зняволенымі. Пра гэта паведамляе spring96.org.

У сувязі з затрыманнем у якасці падазраваных і абраннем меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай па частцы 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала блогера ютуб-канала MozgON Уладзіміра Цыгановіча і берасцейскага блогера Аляксандра Кабанава палітычнымі зняволенымі.

Праваабаронцы адзначаюць, што кіраваліся ў сваім рашэнні раней прынятымі заявамі аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў «справы Ціханоўскага».

«На падставе гэтага беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў іх неадкладнага вызвалення і спынення распачатага ў дачыненні іх крымінальнага пераследу», – адзначаюць праваабаронцы.

Па стане на 29 чэрвеня ў Беларусі за кратамі знаходзяцца 19 палітвязняў.

Amnesty International прызнала Бабарыку і Ціханоўскага вязнямі сумлення

ІІ belsat.eu

Hавiны