Блогера асудзілі на 15 дзён арышту за заклікі сабрацца на акцыю каля «Белнафтахіму»


Уладзіміра Цыгановіча завочна асудзілі на 15 дзён арышту за заклікі ў інтэрнэце да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, паведамляе праваабарончы цэнт «Вясна».

25 лютага Уладзімір Цыгановіч, вядомы як блогер MozgOn, зладзіў сустрэчу каля будынку «Белнафтахіму» у Менску. Уладзімір Цыгановіч запрасіў прыйсці людзей, якіх хвалююць кошты на паліва, і падтрымаць яго. У выніку сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек.

ВІДЭА
Беларусы прыйшлі да «Белнафтахіма», каб спытаць пра кошты на паліва
2020.02.25 13:19

Праваабаронцы паведамляюць, што міліцыянты склалі на блогера пратакол паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП. Яго абвінавацілі ў тым, што ён 24 лютага ў сваім тэлеграм-канале заклікаў людзей прыйсці да «Белнафтахіму» без дазволу Менгарвыканкаму. Суд прызначылі на 12 сакавіка.

Сам блогер не прыйшоў на суд, але яго паплечнікі даведаліся, што Цыгановіча асудзілі на 15 дзён адміністрацыйнага арышту. Акрамя таго, у дачыненні да блогера разглядалі яшчэ адну справу, але яе акалічнасці не агучваюцца. Тэрмін арышту блогера будзе лічыцца з моманту яго затрымання.

ВІДЭА
МозгON: Блогеры нібыта санітаркі на вайне, дзе забілі салдатаў, – адзіныя, хто можа несці сцяг
2020.02.26 16:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў