Блогер Сяргей Ціханоўскі перадаў у ЦВК дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы

Гомельскі блогер Сяргей Ціханоўскі перадаў у Центрвыбаркам дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы па вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты. Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце ЦВК.

Кіраўніцай ініцыятыўнай групы блогера будзе Святлана Ціханоўская.

Нагадаем, Сяргея Ціханоўскага затрымалі 6 траўня і накіравалі адбываць 15 содняў адміністратыўнага арышту за акцыю супраць інтэграцыі з Расеяй 20 снежня (снежаньскія пратэсты ён асвятляў для свайго блогу). Імаверна, Ціханоўскі аформіў на кагосьці з паплечнікаў даверанасць, каб тыя маглі занесці ў ЦВК дакументы ў той час, калі ён знаходзіцца за кратамі.

Cкрыншот з сайту ЦВК

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Ціханоўскага перададзеныя сёння, 14 траўня. Хто канкрэтна занёс іх у ЦВК – невядома.

Раней паведамлялася, што Ціханоўскі пойдзе на выбары як «кандыдат пратэсту» – то бок у межах стратэгіі Мікалая Статкевіча, якая прадугледжвае выкарыстанне выбарчай кампаніі для арганізацыі вулічных акцыяў пратэсту.

Блогер Ціханоўскі заявіў, што ідзе ў прэзідэнты

  • Усяго на дадзены момант дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў у ЦВК перадалі 11 патэнцыйных кандыдатаў.

Паплечнікі Статкевіча падалі дакументы ў ЦВК

ІІ belsat.eu

Hавiны