Блогер NEXTA абяцае агучыць, што прадугледжвае інтэграцыя Беларусі і Расеі

Прэм’ер-міністры Беларусі і Расеі сем гадзінаў вялі перамовы па ўзгадненні дарожных мапаў паглыбленай інтэграцыі і заявілі, што істотна прасунуліся ў перамовах. Вядома, што пытанні газу, нафты, падатковага манеўра, месца беларускіх прадпрыемстваў у расейскай прамысловай палітыцы будуць вырашаць кіраўнікік краінаў. Але надалей грамадскасці не агучваюцца падрабязнасці перамоваў, на гэтую акалічнасць звяртае ўвагу блогер NEXTA.

«Падобна на тое, знаёміць беларусаў з прадметам тайнага закуліснага гандлю суверэнітэтам дзяржавы ізноў прыйдзецца нам – а больш няма каму. Пакуль у наша распараджэнне патрапілі дарожныя мапы па сельскай гаспадарцы, якія праходзяць узгадненне ў профільных міністэрствах. Чакаем астатніх – там павінна быць больш цікава. Ходзяць чуткі пра агульную валюту, агульныя Нацбанкі, агульныя падаткі, агульную мытню, агульную мяжу, агульны парламент і нават агульнага прэзідэнта. Вельмі хацелася б іх абвергнуць і зусім не хацелася б пацвярджаць», – напісаў блогер NEXTA.

Пасля завяршэння перамоваў прэмʼер-міністры Расеі і Беларусі не паведамілі журналістам падрабязнасцяў.

«Нешта падрабязней з гэтай нагоды я цяпер казаць не буду, хоць разумею, што гэта ўсім цікава. Гэта ўсё ж такі перамоўны працэс, пазіцыі літаральна кожны дзень збліжаюцца», – сказаў Дзмітрый Мядзведзеў.

Падобным чынам пра гэта раней казалі беларускія чыноўнікі. Некаторыя акалічнасці пра будучую інтэграцыю агучвалі крыніцы ў расейскіх выданнях. Існуе перасцярога, што інтэграцыя, пра якую заявіў яшчэ летась Дзмітрый Мядзведзеў у Берасці, пагражае суверэнітэту Беларусі.

Які вынік перамоваў Румаса і Мядзведзева? Тлумачаць эксперты

СК belsat.eu

Hавiны