Блогер MozgON адправіўся на 15 содняў, якія яму прысудзілі яшчэ 3 месяцы таму

Уладзімір Цыгановіч быў затрыманы ўвечары 9 чэрвеня, а сёння стала вядома, што ён адбывае пакаранне за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Блогер Уладзімір Цыгановіч (YouTube-канал «MozgON») атрымаў 15 содняў арышту за сустрэчу-мітынг каля будынку «Белнафтахіму» супраць падвышэння коштаў на паліва. У сустрэчы бралі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек.

МозгON: Блогеры нібыта санітаркі на вайне, дзе забілі салдатаў, – адзіныя, хто можа несці сцяг

Паводле праваабаронцаў, неўзабаве Цыгановіч атрымаў пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў). Яго абвінавачвалі ў закліках да акцыі. Суд на блогерам адбыўся 12 сакавіка. Аднак у той дзень яго не затрымалі – выкананне прысуду адклалі на 3 месяцы.

ЦВК не зрабіў пасведчанне для кіраўніка ініцыятыўнай групы Ціханоўскай

Не адпраўляць адразу актывістаў на содні – даволі распаўсюджаная практыка. Гэтак улады дзейнічала з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, якога адправілі адбываць прысуд за зімовыя акцыя ў красавіку. З-за гэтага ён не здолеў самастойна падаць сваю кандыдатуру на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах.

КТ belsat.eu

Hавiны