Блэкаут у Нью-Ёрку: не працавала метро, святлафоры і грамадскія ўстановы

Адключэнне электрычнасці ў амерыканскім мегаполісе спыніла цягнікі ў метро, ​​людзі затрымаліся ў ліфтах, не працавалі вулічныя ліхтары і святлафоры на дарогах. На дадзены момант электразабеспячэнне ўжо цалкам адноўлена.

Мясцовая энергетычная кампанія Con Edison паведаміла, што без святла ў суботу ўвечары засталіся каля 70 тысяч чалавек. Інжынеры адразу пачалі працаваць над аднаўленнем электразабеспячэння. Чакалася, што ўжо апоўначы большасць карыстальнікаў зноў атрымаюць электрычнасць у сваіх памяшканнях, адновіцца асвятленне вуліцаў.

Паліцыя даслала на вуліцы гораду каля сотні працаўнікоў дзеля рэгулявання руху транспарту.

Святло адключылася таксама на Брадвее, дзе ў той момант у тэатры ішоў мюзікл.

Вуліцы Нью-Ёрку падчас блэкауту. Фота Reuters

Кіраўнік Con Edison Джон Макэвой заявіў, што энергазабеспячэнне вярнулася ў пяць з шасці раёнаў, пацярпелых ад перабояў у электразабеспячэнні не было. Ён дадаў, што летняя спякота, якая можа прывесці да павелічэння нагрузкі на энергасістэму, не было прычынай блэкауту.

Пазней праблема была цалкам вырашаная – уначы электразабеспячэнне аднавілася ва ўсіх раёнах.

Паводле пажарных, прычынай адключэння стала ўзгаранне ў трансфарматары на Манхэтэне на 64-й вуліцы. Паведамлялася таксама, што пажар быў там у каналізацыйным люку. Гарадскія ўлады назвалі гэта «проста тэхнічнай праблемай», якая мусіць быць вырашана ў адэкватныя тэрміны.

Адключэнне электраэнергіі адбылося ў гадавіну маштабнага збою ў электразабеспячэнні ў 1977 годзе, які пагрузіў Нью-Ёрк у цемру і справакаваў масавыя рабаванні і падпалы. Апошнім разам блэкаут у горадзе здараўся ў жніўні 2003 году.

КА belsat.eu, паводле bbc.com

Hавiны