Бізнесоўцы створаць інклюзіўную пляцоўку для дзяцей з асаблівасцямі развіцця


Упершыню сёлетнія штогадовыя спаборніцтвы Business MasterCup ў Беларусі атрымаюць дабрачынны фармат. Гарналыжны турнір Сharity MasterCup 2019 у межах спаборніцтваў, які пройдзе ў Сілічах 10 сакавіка, ставіць на мэце сабраць сродкі для дапамогі дзецям.

Штогадовыя спартовыя спаборніцтвы Business MasterCup праводзяцца галоўным чынам сярод бізнесоўцаў. Сёлета арганізатары мерапрыемства вырашылі сабраныя дабрачынныя ўнёскі накіраваць на будаўніцтва інклюзіўнай дзіцячай пляцоўкі і сэнсарнага парку на базе Менскага гарадскога цэнтру сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей.

Сюды ў аддзяленне дзённага знаходжання штодня прыходзяць дзеці з асаблівасцямі развіцця. Як і ўсе іншыя дзеці яны жадаюць бавіцца. Але на тэрыторыі цэнтру пакуль няма дзіцячай пляцоўкі. Дзіцячая інклюзіўная прастора дазволіць разнастаіць жыццё дзяцей, якія наведваюць цэнтр і зробіць больш дасяжнымі для іх простыя дзіцячыя радасці. Пляцоўка будзе адчыненай для ўсіх дзетак, у тым ліку і жыхароў бліжэйшых дамоў. Для рэалізацыі ідэі неабходна сабраць каля 10 тысячаў долараў.

Чакаецца, што на лыжнай трасе сустрэнуцца каля 100 бізнесоўцаў, кіраўнікоў і ўладальнікаў бізнесу. Арганізатары заклікаюць далучацца і да спаборніцтваў, і да дабрачыннай акцыі ўсіх ахвочых. Дабрачынны ўнёсак за ўдзел у спартовых спаборніцтвах складае 200 рублёў.

Hавiны
Першая ў Беларусі інклюзіўная кавярня можа з’явіцца ў Магілёве
2019.01.16 12:25

СК, belsat.eu

Стужка навінаў