Білеты на цягнікі, адмененыя праз каранцін у Еўропе, можна будзе вярнуць бестэрмінова


Пасля ўвядзення амаль усімі беларускімі суседзямі каранціну нявыкарыстаныя квіткі на цягнікі ў гэтыя краіны можна будзе вярнуць без дадатковых аплатаў і збораў ды бестэрмінова, падае прэсавая служба Беларускай чыгункі.

У межах захадаў супраць распаўсюду каронавіруснай інфекцыі ўсе Латвія, Літва, Польшча і Украіна прыпыняюць міжнародныя пасажырскія чыгуначных злучэнні.

Жанчына мые чыгуначны светлафор на вакзале ў Берасці. 15 кастрычніка 2019 года. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»

Цягам 14-15 сакавіка БЧ часова спыняе курсаванне цягнікоў у злучэннях з гэтым краінамі або праз іх – напрыклад, у Нямеччыну, Францыю або Малдову.

Грошы за білеты, набытыя ў касах, будуць вяртаць у касах, набытыя ў інтэрнэце – на старонках, дзе яны набываліся.

  • 13 сакавіка БЧ паведаміла аб стварэнні штабу, які каардынуе прафілактычныя захады для барацьбы з каронавіруам у Беларусі. Згодна з паведамленнем, вагоны цягнікоў сталі мыць часцей з ужываннем дэзынфектараў, а вакзалы забяспечылі дазатарамі з антысептыкам.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў