«Без міліцыі мы ніяк». Лукашэнка распавёў пра ролю міліцыі ў барацьбе з каронавірусам


Падчас сустрэчы з міністрам унутраных справаў Юрыем Караевым, Аляксандр Лукашэнка загаварыў пра каронавірус і барацьбу з інфекцыяй, паведамляе БелТА.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева. Кіраўнік краіны адзначыў, што меўся зладзіць сустрэчу з міністрам некаторы час таму, але пачуў гаворку, што ў міністра западозрылі каронавірус.

«Аказваецца, жывы і здаровы. Гэта не да таго, што тут некаторыя ўжо прыпісваюць: «Прэзідэнт заявіў, што мы перамаглі каронавірус». Ні ў якім выпадку. Я проста не прыхільнік паддавацца паніцы. І самае галоўнае, каб мы вельмі адказна ставіліся да гэтых рэчаў», – заўважыў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Юрый Караеў распавёў, што яго сын навучаецца ў Кітаі і каля месяцу таму вярнуўся з Паднябеснай.

Лукашэнка на гэта сказаў, што не проста так закрануў тэму каронавірусу.

«Без міліцыі мы ніяк. Але не трэба нікога хапаць, не трэба нікога напружваць. Проста трэба раіць людзям, асабліва старым, дзесьці дапамагчы, падказаць. Калі камусьці трэба, хлеба і малака ў краме набыць і аднесці. Лепш няхай яны пабудуць дома», – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Па стане на 12 сакавіка ў Беларусі выявілі 21 выпадак заражэння каронавірусам.

Hавiны
Урад Беларусі абмежаваў масавыя імпрэзы – у краіне 21 хворы на каронавірус
2020.03.12 20:34

СК belsat.eu

Стужка навінаў