Без марозу ды лёду, затое – з туманам. Як сёлета адзначылі Вадохрышча


Сотні гарадзенцаў традыцыйна акунуліся ў купель на Юбілейным возеры пад наглядам МНС і медыкаў. Апроч духоўнай ежы, усе ахвочыя маглі пакаштаваць і звычайнай людской: каля возера вайскоўцы раздавалі кашу з паходнай кухні.

Традыцыя купанняў на Вадохрышча налічвае шмат стагоддзяў: праваслаўныя вераць, што ў гэты дзень вада набывае цудоўныя якасці. Трэба наўпрост акунуцца тройчы, тады і хваробы ўвесь год чапаць не будуць. Перад пачаткам рытуалу святар прачытаў малітву ды ўрывак з Пісання, а пасля акунуў у ваду крыж.

Сотні гарадзенцаў прыехалі акунуцца на Юбілейнае возера. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Сёлета ці не ўпершыню за доўгія гады на Юбілейным возеры не стаяў лёд, а на беразе абышлося нават без слядоў снегу. Па-над возерам плыў туман, а тэмпература на пару градусаў перавышала нулявую адзнаку.

Вадохрышча іначай называецца Богаяўленне, у адрозненні ад некаторых іншых царкоўных святаў, мае фіксаваную дату – 19 студзеня

Вонкава ўвесь рытуал не вельмі нагадваў царкоўную таямніцу, хутчэй, – народныя гулянні. Людзі масава прыехалі на аўтах з дзецьмі, хатнімі гадаванцамі, шмат фатаграфаваліся, а пасля стаялі ў чарзе за салдацкай кашай.

Усіх ахвочых частавалі «салдацкай кашай». Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Апроч кашы і гарачай гарбаты, Мінабароны забяспечыла яшчэ і два вайсковыя намёты для пераапранання: мужчынскі і жаночы. У кожным працавала печка-буржуйка.

Праваслаўны святар асвячае ваду. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Побач з купеллю традыцыйна дзяжурылі ратавальнікі. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Акуналіся не толькі дарослыя, але і дзеці. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Акуналіся не толькі дарослыя, але і дзеці. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Вадохрышча ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Сотні гарадзенцаў прыехалі акунуцца на Юбілейнае возера. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Сёлета замест лёду і снегу – туман і вільгаць. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Як акунуцца і не захварэць?

Медыкі, якія разам з ратавальнікамі дзяжурылі на беразе, тлумачылі цікаўным правілы купанняў без сумных наступстваў для здароўя:

  • Вядома ж, нельга ўжываць алкаголь: гэта дае нагрузку на сэрца;
  • Лепш за ўсё пачаць загартоўвацца за некалькі тыдняў да Вадохрышча: як мінімум прымаць кантрасны душ;
  • Беспасярэдне перад купаннем рэкамендуецца зрабіць размінку або прабежку, каб разагрэць і падрыхтаваць цела;
  • Каб пазбегнуць пераахалоджвання, лепш абмежавацца 10 секундамі ў вадзе;
  • Прыблізна за гадзіну да купання добра было б паесці, а пасля – выпіць гарачай гарбаты.
Аб’ектыў
Сёння – Вадохрышча. У чым сэнс свята?
2018.01.19 20:42

АК, фота Васіль Малчанаў

Стужка навінаў