Бетонныя блокі прыбралі. Як Менск рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў. ФОТА

Праз 9 дзён у Менску стартуюць Еўрапейскія гульні. Імпрэза пачнецца 21 чэрвеня і завершыцца вялікім оўпэн-эйрам 2 ліпеня. Кіраўнік краіны ўжо раскрытыкаваў былога міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча за бетонныя блокі каля фан-зоны Еўрапейскіх гульняў, якія адразу прыбралі. За паўтара тыдня да пачатку гульняў belsat.eu прыгледзеўся да галоўных месцаў іх правядзення.

З мінулага снежня да чэрвеня на гульні прадалі каля 130 тысяч квіткоў.

Квіткі на адкрыццё імпрэзы каштуюць да 300 рублёў. На закрыццё гульняў можна трапіць за 70 рублёў.

Падчас Еўрапейскіх гульняў будуць працаваць тры фан-зоны: каля Палацу спорту, «Менск-Арэны» і «Чыжоўка-Арэны».

Стадыён «Дынама» будуць ахоўваць байцы ўнутраных войскаў МУС, якімі да нядаўняга часу кіраваў новы міністр унутраных справаў Юрый Караеў.

Першыя Еўрапейскія гульні прайшлі ў 2015 годзе ў сталіцы Азербайджану. На трэція прэтэндуюць польскі Кракаў і расейская Казань.

АА, фота – ВС / «Белсат»

Hавiны