Бердымухамедаў разам з унукам зачытаў рэп пра свайго каня. Відэафакт


Прэзідэнт Туркменістану Гурбангулы Бердымухамедаў з нагоды нацыянальнага свята – Дня ахалкецінскага скакуна – зачытаў разам з унукам рэп пра сваё жарабя па мянушцы Ровач (у перакладзе з туркменскага – шчаслівы), якога яму падарылі напачатку 2019 года.

Тэкст песні Бердымухамедаў напісаў сам (некалькі месяцаў таму ён зачытаў яго сваім міністрам). Музыку напісаў унук туркменскага лідара.

Летась у дуэце з унукам Бердымухамедаў зачытаў песню «Спартыўны Туркменістан».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў