Берасцейцы надалей пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу


У Берасці традыцыйна ў нядзелю гараджане сабраліся на галоўную плошчу гораду, каб выказаць пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.

Opublikowany przez Denisa Malyshenkę Niedziela, 21 października 2018

Мерапрыемства, якое блогеры і актывіста ахарактарызавалі як “кармленне галубоў” адбываецца штотыдзень на працягу апошніх месяцаў. 21 кастрычніка акцыі адбылася без удзелу актывістаў і блогераў, паколькі міліцыя правяла прэвентыўныя затрыманні. Гэтак за кратамі знаходзяцца Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў.

Hавiны
Блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў атрымалі 5 содняў адміністратыўнага арышту
2018.10.16 15:56

Тыдзень таму на акцыю ў Берасце завітаў палітык Мікола Статкевіч. Яго, разам з іншымі ўдзельнікамі акцыі затрымалі і асудзілі да арышту паводле адміністарцыйнага правапарушэння.

ВІДЭА
У Берасці затрымалі Статкевіча і блогераў-актывістаў
2018.10.14 14:14

Але нягледзячы на запалохванні і затрыманні на акцыю сёння выйшлі каля сотні гараджан.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў