Берасцейцы лекарам: «Дзякуй, што рызыкуеце сабою для нас»


Дошка падзякаў для медыкаў з’явілася ў Берасці.
Фота: Мілана Харытонава /«Белсат

Жыхары гораду над Бугам звяртаюцца да лекараў на вялікім бордзе, усталяваным ў самым цэнтры.

Любы жадаючы можа пакінуць пасланне для медыкаў, жыхары і госці гораду актыўна карыстаюцца такой магчымасцю. Журналісты «Белсату» паглядзелі, якія пажаданні пакідаюць берасцейцы.

Дошка, на якой кожны ахвочы можа напісаць нейкае пасланне ці зварот з’явілася ў Берасце летась у жніўні. Тады горад можна было павіншаваць з 1000-годдзем з таго часу гэта стала добрай традыцыяй, цяпер толькі мяняюцца нагоды для віншаванняў ад дня ўсіх закаханых і 8 -га сакавіка да Дня Перамогі. Зараз дзякуюць «Сучасным супергероям».

На банеры сустракаюцца і малюнкі.
Фота: Мілана Харытонава /«Белсат

Банер прысвечаны медыкам з’явіўся на пешаходнай вуліцы Савецкай трэцяга чэрвеня, але пакуль берасцейцы не спяшаюцца пакідаць свае падзякі. Раней актыўна ў гэтым працэсе ўдзельнічалі турысты, зараз іх у горадзе фактычна няма.

«Дзякуй, што рызыкуеце сабой для нас!»

«Супергероі патрэбныя цяпер як ніколі, дзякуй вам!»

«Дзякуй доктару за жыццё, я вас люблю!»

Падзякі і пажаданні на банеры ў Берасці.
Фота: Мілана Харытонава /«Белсат

«Паклапаціся пра сябе сам!»

«Танцуй пад мае барабаны. І насі маску і септык»

«Міру і спакою ў душы і свеце. Любіце, верце і жывіце. Бо жыццё, гэта ўрок, які не паўтарыць і выправіць», – пажаданне з высновай.

Доктар – гучыць годна.
Фота: Мілана Харытонава /«Белсат

Яшчэ ў двух прамавугольніках для пажаданняў напісалі прозвішча «Цапкала», а некаторыя не ўпускаюць магчымасці рэкламаваць свае акаўнты ў сацыяльных сетках.

АС Belsat.eu

Стужка навінаў