Берасцейскі акумулятарны завод зноў не прайшоў экалагічную экспертызу


Завод акумулятарных батарэяў у Берасці, супраць якога выступаюць мясцовыя жыхары, ужо ў трэці раз не здолеў прайсці экалагічную экспертызу. Пра гэта 20 ліпеня на сустрэчы з гараджанамі заявіў старшыня гарвыканкаму Аляксандр Рагачук.

«Вынік трэцяй экалагічнай экспертызы адмоўны. Выніковая частка пакуль нам невядомы», – сказаў кіраўнік гораду, паведамляе «БрестСИТИ».

Аляксандр Рагачук адзначыў, што самі вынікі экспертызы ў гарвыканкам пакуль не паступалі.

Hавiны
КДБ падазрае ў хабарніцтве сузаснавальніка акумулятарнага заводу і яшчэ трох асобаў
2019.07.02 11:50

На яго думку, да такога вынікі экспертызы маглі прывесці «сукупнасць фактараў: прынцыповая пазіцыя прыродаахоўных нашых структур, экалагічнай экспертызы, меркаванне грамадскасці, актыўная пазіцыя».

Нагадаем, што 14 чэрвеня Берасцейскі аблвыканкам апублікаваў на сваім сайце распараджэнне губернатара Анатоля Ліса аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага заводу «да ліквідацыі выяўленых парушэнняў».

Hавiны
Праціўнік заводу АКБ у Берасці Дзмітрый Бекалюк: улады не гатовыя прыймаць рашэнні
2019.07.17 16:17

17 чэрвеня абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прыпыніў дазвол заводу на выкід забруджвальных рэчываў у атмасферу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў