Часта ў горада вымалёўваецца свая «спецыялізацыя». Возьмем Нямеччыну. Так, Берлін – горад творчых людзей, Патсдам – пенсіянераў, Штутгарт – прамыслоўцаў, Франкфурт – фінансавая сталіца.
Штосьці падобнае назіраецца і ў Беларусі. Моладзь імкнецца ў Менск. Берасце, дзякуючы свабоднай эканамічнай зоне, стала горадам карпарацыяў. А вось Горадня, хоць і мае такую зону, гэтак і засталася горадам кантрабандыстаў.
Што магло б прыцягнуць замежнікаў у беларускія гарады? Глядзіце ў поўнай версіі праграмы «Размова дня» з Уладзімірам Мацкевічам.
Праграма «Размова дня» выходзіць на «Белсаце» штодня пасля вячэрняга выдання навінаў «Аб’ектыў» (21:00) апрача выходных.
ІА, belsat.eu