«Белтэлекам» запусціў уласны тэлеканал «ЯСНАя ТV»


Дзяржаўная кампанія «Белтэлекам» абвесціла пра запуск уласнага тэлеканалу «ЯСНАя ТV». Паводле прэсавай службы «Белтэлекаму», новы тэлеканал па сутнасці з’яўляецца ператвораным «Менск TV», які на працягу 7 гадоў выходзіў у эфір.

«ЯСНАя ТV» даступна для прагляду 24 гадзіны. Тэлеканал арыентаваны на шырокую аўдыторыю. У наўпроставым эфіры «ЯСНАя ТV» пакажа гульні Чэмпіянату Беларусі па футболе, хакейныя матчы. Цікавосткай стануць трансляцыі паядынкаў кіберспартоўцаў.

Увесь кантэнт тэлеканала выходзіць у фармаце FULL HD. Мова вяшчання – беларуская ды расейская.

Нагадаем, што ўжо больш за тыдзень як стартаваў новы сезон на «Белсаце». СёлетаБ гледачоў, а таксама наведнікаў сайту belsat.eu чакае шэраг новых праграмаў ды цікавых публікацыяў.

Hавiны
Новы сезон «Хачу дамоў»: Няма сілаў ехаць, але гэта толькі пачатак
2019.09.02 18:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў