Белстат прапануюць штрафаваць за расейскамоўныя СМС

Моўная актывістка Аліна Нагорная заклікала ў «Facebook’у» дасылаць масавыя скаргі з нагоды рассылкі Белстатам расейскамоўных СМС-паведамленняў з заклікам узяць удзел у перапісе насельніцтва.

❗ Мабілізацыя!? Прыйшло смс ад БЕЛСТАТ? Калі так, зрабіце наступнае.1. Скапіюйце заяву (унізе паста);2. Дашліце яе…

Opublikowany przez Alinę Nahornają Czwartek, 3 października 2019

Узор звароту актывістка выклала на сваёй старонцы.

Аліна Нагорная адзначае, што рассылка СМС выключна па-расейску парушае артыкул 9.22 КаАП, бо стварае перашкоду для мяне ў карыстанні дзяржаўнай беларускай мовай.

«І мяне палічылі». Навошта Беларусі перапіс насельніцтва?

З гэтай нагоды актывістка прапануе прыцягнуць працаўнікоў Белстату, якія займаліся стварэннем СМС-рассылкі для перапісу насельніцтва, да адміністрацыйнай адказнасці.

МГ belsat.eu

Hавiны