Так прэс-сакратар «Белнафтахіма» пракаментаваў часовую забарону Расеі на імпарт нафтапрадуктаў, перадае БелТА.
Канцэрн «Белнафтахім» не бачыць праблемаў экспартам нафтапрадуктаў, нягледзячы на часовую забарону іх увозу ў Расею. Галоўная прычына – невялікія аб’ёмы экспарту.
«Што датычыць расейскага рынку, то ён не быў асноўным для паставак нашага паліва. Удзельная вага паставак у Расею ў агульным абʼёме экспарту была невялікай. Таму абʼёмы, якія не атрымаецца паставіць у РФ, будуць перанакіраваныя на іншыя рынкі без шкоды для нашага экспарту», – патлумачыў прэс-сакратар канцэрну Аляксандр Цішчанка.
Аляксандр Цішчанка таксама паведаміў, беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы працуюць устойліва, а абʼёмы загрузкі арыентаваныя на забеспячэнне ўнутранага рынку і ўстойлівага экспарту па асноўных кірунках.
Ад 25 траўня Расея забараніла імпарт нафтапрадуктаў. Адпаведная пастанова была падпісаная прэмʼер-міністрам краіны Міхаілам Мішусціным. Забарона працягнецца да 1 кастрычніка.
Паводле звестак Белстату ў першай палове 2019 года 64% экспарту беларускіх нафтапрадуктаў прыпадала на Еўразвяз і Украіну.
КТ Belsat.eu