«Белнафтахім»: будзе пяць новых пастаўшчыкоў нафты


Акрамя групы кампаніяў «Сафмар» нафту без прэміі ў Беларусь будуць пастаўляць яшчэ пяць расейскіх кампаніяў, паведаміў прэс-сакратар канцэрну «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

«Гэтыя кампаніі – новыя пастаўшчыкі, з якімі мы яшчэ не працавалі. Гэта значыць разам з «Сафмарам» на I квартал у нас 6 кампаніяў, якія будуць з намі працаваць па рынкавых коштах без прэміі», – цытуе Аляксандра Цішчанку belta.by.

Прадстаўнік канцэрну не назваў новых пастаўшчыкоў. Але гэта дакладна не кампаніі з гэтак званай «вялікай пяцёркі» («Роснефть», «Лукойл», «Сургутнефтегаз», «Газпром нефть», «Татнефть»).

Вядома, што «Белнафтахім» чакае пастаўку 160 000 тонаў нафты ад азербайджанскай кампаніі «Socar». Нафту паставяць праз Украіну.

Аб’ектыў
Лукашэнка заявіў пра нафтавую перамогу над Крамлём
2020.02.21 21:41

У студзені–лютым нафту ў Беларусь пастаўлялі кампаніі расейскага алігарха Міхаіла Гуцэрыева, якога звязваюць сяброўскія адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам. Апошнія два месяцы айчынныя НПЗ працавалі з загрузкай у 50 %.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў