«Белкніга» выпусціла «Літаратурны шакалад» да Дня пісьменства

Тэматычны набор шакаладу адмыслова до Дня беларускага пісьменства выпусціла прадпрыемства «Белкніга».

У наборы 12 маленькіх квадратных шакаладак, аформленых партрэтамі класікаў беларускай літаратуры: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Петруся Броўкі, Максіма Танка і Аркадзя Куляшова.

Шакалад будзе прэзентавацца ў якасці сувеніраў для гасцей свята, якое праходзіць 31 жніўня ў Слоніме.

Дзень беларускага пісьменства адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. За гэты час свята праводзілі ў розных гарадах: Полацку, Тураве, Міры, Нясвіжы, Наваградку ды іншых.

КА belsat.eu

Hавiны